
На месцы наезду
Каля 14 гадзін у мінулы панядзелак каля вёскі Шырокае Лідскага раёна 59-гадовы кіроўца “Урала” з прычэпам пры аб’ездзе раварысткі наехаў на яе задняй воссю прычэпа, паведамляе ДАІ.

На месцы ДТЗ
Пасля ДТЗ 78-гадовую жанчыну даставілі ў бальніцу, дзе яна праз некаторы час памерла.
Больш яскравы малюнак гэтага здарэння павінен паўстаць падчас праверкі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ