Пажар на вуліцы Сінічкіна ў Слоніме
Раніцай 13 ліпеня здарыўся пажар у прыватным доме на вуліцы Сінічкіна ў Слоніме, паведамляе рэсурс “Жыццё Слоніма”.
Байцы МНС цягам 30 мінут патушылі агонь. У адным з пакояў на ложку была знойдзена жанчына 1934 года нараджэння.
На месцы працавалі эксперты і супрацоўнікі Слонімскага райаддзела Следчага камітэту.
Высвятляюцца ўсе акалічнасці пажару і прычыны гібелі чалавека, адзначаецца ў паведамленні.
Фота «Жыццё Слоніма»