Вострава
На паэтычнай хвалі
Кветкі ў Востраве
Мяне ў Востраве дождж не пускае касіць,
А трава ў агародзе стаіць па калена.
Другі месяц ручнік на вяроўцы вісіць
Такі мяккі, лагодны, прывабны для цела.
Ды няма яму больш тут каго выціраць
Гэтак часта ўлетку, як жыла гаспадыня.
І не трэба ў начоўкі ваду набіраць,
Потым грэць-перагрэць і пачуць: “Хай астыне…”.
Ўжо астыла жыццё на падворку тут родным,
Дождж прайшоў, і пара мне касіць агарод,
Каб можна было там прайсціся свабодна,
Перад тым, як паехаць-пайсці у народ.
06.07.2022 Вострава