7 ліпеня кампанія выпівала ў вёсцы Малькавічы Мастоўскага раёна. Калі алкаголь закончыўся, 41-гадовы мужчына прапанаваў 57-гадоваму здаць вядро яго лісічак, а грошы пусціць на працяг банкета, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Уладальнік грыбоў і ровара, да якога яны былі прывязаныя, быў супраць такога разгортвання падзей. Тады маладзейшы адпіхнуў старэйшага сабутыльніка, забраў ровар, вядро з грыбамі і паехаў здаваць тавар. За ўсё атрымаў 12 рублёў. Калі кіраваў у краму, яго затрымалі праваахоўнікі.
Ровар забралі. Дзеянні падазраванага кваліфікавалі па артыкуле “Рабаўніцтва, здзейсненаяе з насіллем, якое не пагражае жыццю і здароўю пацярпелага”.
Раней мужчына ўжо прыцягваўся да адказнасці, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама