Наверх
Слоним
пасмурно
-4 °C
Зельва
пасмурно
-4 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-4 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-4 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне хлопец паехаў на чужым электрасамакаце і атрымаў крымінальную справу

15 июля 2022 11:12
Поделиться:

Электрасамакат

Здарылася гэта ў сярэдзіце чэрвеня, канстатуе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

62-гадовы жыхар Гродна пакінуў свой электрасамакат каля дома на вуліцы Паповіча. Сродак мабільнай рухавасці не быў абсталяваны сігналізацыяй і не быў прышпілены замком. Уся абарона ад угону — кнопка “уключыць – выключыць” на дысплеі.

23-гадовы гродзенец заўважыў гэты электрасамакат, без цяжкасцяў запусціў яго і адправіўся катацца па вуліцах горада.

Гаспадар хутка заўважыў адсутнасць свайго сродку індывідуальнай мабільнасці і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Калі малады чалавек убачыў, што міліцыянеры выйшлі на яго след, то сам патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра крадзеж.

У выніку, чужы электрасамакат канфіскаваны, а супраць гродзенца завялі крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж”, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама

Наш канал в Telegram