Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары і памерла пацярпелая раней ад агню жанчына, паведамляе МНС.
Вечарам 16 ліпеня ў вёсцы Беражно Карэліцкага раёна на прыватным падворку гарэла лазня. У выніку пажару пашкоджана перакрыццё на плошчы 2 кв. м.
У гэты ж вечар гарэла прыватная лазня на вуліцы Маякоўскага ў Навагрудку. Там агнём пашкоджаны перакрыцці і сцены.
Днём 16 ліпеня ў бальніцы ў Ваўкавыску памерла жанчына 1949 года нараджэння, якая пры пажары 14 ліпеня атрымала 80% апёкаў цела.
Прычыны пажараў высвятляюцца.