Гуляюць у шахматы ў Казлоўшчыне
Пяцёра шахматных аматараў са Слоніма прынялі ўдзел у турніры ў Казлоўшчыне Дзятлаўскага раёна ў мінулую нядзелю, 17 ліпеня.
За шахматнымі дошкамі
Шахматны турнір быў прымеркаваны да свята мястэчка Казлоўшчына, якое праходзіла ў гэты дзень. Акрамя слонімцаў, у ім удзельнічалі 4 шахматысты з Дзятлава.
Першае месца ў турніры здабыў Уладзімір Зайцаў з Дзятлава, другое месца заваяваў слонімец Сяргей Шлыбокі і трэцім па выніках спаборніцтваў стаў таксама слоніме Уладзімір Літвін.
Табліца турніру
Акрамя названых аматараў гульні, Слонім на турніры прадстаўлялі Уладзімір Яновіч, Анатоль Навіцкі і Уладзімір Мяльчукоў.
У гэтым турніры на адну партыю ў гульні адводзілася 10 мінут.
Фота з архіва Уладзіміра Літвіна