Наверх
Слоним
пасмурно
-1 °C
Зельва
пасмурно
-1 °C
Волковыск
пасмурно
-2 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-1 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слонімскім драматычным тэатры адбылася здача новага спектакля “Палата бізнес-класа”. Хутка прэм’ера!

18 июля 2022 10:13
Поделиться:

Сцэна са спектакля "Палата бізнес-класа". Фота: Слонімскі драматычны тэатр

У Слонімскім драматычным тэатры адбылася здача новага спектакля па п’есе расійскага драматурга Аляксандра Кароўкіна "Палата бізнес-класа”. Прэм'ера адбудзецца 24 ліпеня.

Пастаноўку ажыццявіў галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец.

Як паведамляецца на сайце тэатра, п’еса Аляксандра Кароўкіна даволі вядомая ў тэатральных колах. Па ёй ставяць спектаклі многія тэатры. Ды і драматург даволі папулярны: ён напісаў сцэнарыі да вядомых серыялаў “Марш Турэцкага”, “Бедная Насця” і іншых.

Сцэна са спектакля «Палата бізнес-класа». Фота: Слонімскі драматычны тэатр

Дзеянне спектакля адбываецца ў бальніцы ў “палаце бізнес-класа”. У гэту палату пасяляюць двух несумяшчальных пацыентаў: заслужанага артыста-пенсіянера, ролю якога выконвае артыст Уладзімір Навумік, і бізнесмена (артыст Сяргей Яўменаў).

Са з’яўленнем бізнесмена можна адразу забыць пра спакой у палаце і пра цішыню. Ствараецца ўражанне, што “само жыццё” раптам перабралася да іх у бальніцу. За паўтары гадзіны на некалькіх квадратных метрах адбываюцца розуму не даступныя рэчы. Таму расказаць лінію сюжэта практычна немагчыма – гэта павінен кожны глядач бачыць сам.

Сцэна са спектакля «Палата бізнес-класа». Фота: Слонімскі драматычны тэатр

Пастаноўка даволі вясёлая, цікавая, інтрыгуючая. Бізнесмен у “палаце бізнес-класа” больш часу траціць на сваю каханку (артыстка Дзіяна Федасевіч), прыватнага бухгалтара Фелікса (артыст Багдан Клімаў) і жонку (артыстка Ірына Яцук), чым на лячэнне. Дарэчы, ролю медсястры Ілоны добра сыграла маладая артыстка тэатра Наталля Кліменка.

Сцэна са спектакля «Палата бізнес-класа». Фота: Слонімскі драматычны тэатр

Віхура абставін, якія хутка мяняюцца і як снежны камяк абрушваюцца на галоўных герояў, застаўляюць іх імгненна прыстасоўвацца да неадкладнай раптоўнасці жыцця. У спектаклі пераплятаецца ўсё – і шчыры гумар, і тонкі лірызм, і жыццёвая мудрасць. Тым больш што ў галоўнага героя Віктара Разніцкага трашчыць па швах камерцыйная афёра, у бальніцы адначасова з’яўляюцца жонка, і каханка, і муж каханкі. Разніцкаму прыходзіцца прыдумаць сапраўдную містыфікацыю, выдаючы аднаго чалавека за другога, чорнае за белае. І тут паехала! Адзін з герояў выскоквае ў акно, другая закрываецца ў ваннай, трэцяя хаваецца пад ложкам… Ды і сусед-акцёр сітуацыю ўскладняе, жадаючы дапамагчы добрай парадай, але пераблытаўшы пераблытанае і зусім усё заблытаўшы…

Рэжысёр спектакля Васіль Сявец даверыў галоўныя ролі вядучым акцёрам тэатра Уладзіміру Навуміку, Ірыне Яцук і Сяргею Яўменаву. Але і маладыя акцёры Дзіяна Федасевіч, Наталля Кліменка і Багдан Клімаў па-мастацку шчыра і адкрыта сыгралі сваіх герояў. Увесь акцёрскі ансамбль стварыў светлую сцэнічную пастаноўку, ад якой акцёры гледачам даюць уволю пасмяяцца, а можа, нават у чымсьці і пазнаць сябе.

Сцэна са спектакля «Палата бізнес-класа». Фота: Слонімскі драматычны тэатр

Сцэна са спектакля «Палата бізнес-класа». Фота: Слонімскі драматычны тэатр

Наш канал в Telegram