16 ліпеня ў Ваўкавыскі райаддзел МНС паступілі паведамленні пра падтапленні дваровых тэрыторый дачных участкаў ва ўрочышчы Казіныя горы, а таксама пра падтопленыя прыдамавыя ўчасткі прыватных дамоў у Ваўкавыску, г.п. Рось і ў вёсцы Лічыцы, канстатуе рэсурс выратавальнікаў.
Устанавілі, што пасля вялікіх дажджоў (157% ад месячнай нормы) значна падняўся ўзровень вады ў рэчцы Рось. Яна выйшла з берагоў і падтапіла 213 дваровых тэрыторый ў Ваўкавыскім раёне.
Па дадзеных гідраметыяпаста “Студзенец”, 16 ліпеня ўзровень вады ў рэчцы Рось склаў 254 см, 17 ліпеня — 253 см. На кантрольных участках зафіксавана паніжэнне ўзроўню вады ад 1 да 11 см.
На тэрыторыі раёна вядзецца маніторынг сітуацыі. З людзей ад павадку ніхто не пацярпеў. Падраздзяленні МНС і зацікаўленыя ведамствы гатовы аператыўна ліквідаваць магчыя наступствы надвычайных сітуацый, адзначаецца ў паведамленні.
Фота і відэа МНС
В Берестовицком районе ветерану вручили удостоверение о праве на льготы.
В Гродненской области в воскресенье, 20 апреля, днем ожидается +20...+25.
У всех дома найдётся упаковка влажных салфеток. Мы берём их в дорогу, используем на кухне,…
Это мясное угощение не просто вкусное — оно эффектное. Предлагаем приготовить оригинальные гнезда из куриного…
Комитет государственного контроля продолжает мониторинг проведения весенней посевной кампании в сельхозорганизациях. В центре внимания —…