Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся тры пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС.
Раніцай 18 ліпеня гарэў балкон шматпавярховіка на Бульвары Ленінскага Камсамола ў Гродне. Агнём пашкоджаны балконны блок.
Днём 18 ліпеня на Зялёнай вуліцы ў Мастах загарэўся легкавік падчас правядзення агнявых работ. Агнём пашкоджаны маторны адсек і салон аўтамабіля.
Раніцай 19 ліпеня гарэла жылая хата ў аграгарадку Навасёлкі Ашмянскага раёна. Падчас пажару загінуў гаспадар хаты. Агнём пашкоджана перакрыццё, маёмасць і закурадымлены сцены ў хаце.
Прычыны пажараў высвятляюцца.