Ілюстрацыйнае фота
Тры пажары здарыліся за апошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, паведамляе МНС.
Вечарам 22 ліпеня на могілках Аульс у Гродне на Аульскай вуліцы загарэлася магіла. Агнём знішчаны два вянка і пашкоджаны крыж на магіле.
У вёсцы Дзервялі Смаргонскага раёна ў гэты ж вечар гарэла лазня на прыватным падворку. Знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у лазні.
Таксама 22 лепеня ў 23.37 паступіла паведамленне пра ўзгаранне легкавіка Citroen C5 на прыватным падворку ў аграгарадку Індура Гродзенскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджана абсталяванне маторнага адсека машыны.
Прычыны пажараў высвятляюцца.