Наезд на дзіця здарыўся ў вёсцы Ганчары Іўеўскага раёна 22 ліпеня ў 17.20, паведамляе ДАІ.
На месцы ДТЗ
39-гадовая кіроўца легкавіка “Рэно” падчас руху па Цэнтральнай вуліцы Ганчароў здзейсніла наезд на 5-гадовага хлопчыка, які раптоўна выбег на дарогу з двара жылога дома.
Легкавік «Рэно»
У выніку здарэння хлопчык з траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка, а інспектары ДАІ заклікаюць бацькоў нагадваць дзецям пра выкананне правілаў ПДР і быць для іх у гэтым прыкладам.
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана 18 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх адно дзіця загінула і 19 атрымалі траўмы, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ
При отсутствии на 1 июля 2025 года базового счета перечисление пенсий и других социальных выплат…
Головные боли вовсе не безобидны. Но часто от них можно избавиться с помощью любимого напитка.
В Берестовицком районе ветерану вручили удостоверение о праве на льготы.
В Гродненской области в воскресенье, 20 апреля, днем ожидается +20...+25.
У всех дома найдётся упаковка влажных салфеток. Мы берём их в дорогу, используем на кухне,…