Ілюстрацыйнае фота
За пошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС.
Раніцай 24 ліпеня на вуліцы Пралыгіна ў Лідзе гарэў легкавік. Агнём пашкоджаны маторны адсек, салон і лакафарбавае пакрыццё машыны.
Вечарам 24 ліпеня ў вёсцы Сукневічы Смаргонскага раёна гарэла прыватная лазня. Пашкоджаны ўнутраная аздоба сцен, столь і перакрыцці.
Прычыны пажараў высвятляюцца.