ДАІ
У 7 гадзін раніцы 25 ліпеня супрацоўнікі ДАІ спынілі ў Гродне на вуліцы Кабяка “Хонду” пад кіраваннем 44-гадовага мужчыны і выявілі ў кіроўцы прыкметы алкагольнага ап’янення, паведамляе ДАІ.
Медыцынскі агляд пацвердзіў дагадкі інспектараў — у арганізме кіроўцы медыкі выявілі 0,62 праміле алкаголю.
У пратаколе мужчына патлумачыў, што напярэдадні днём выпіў каля двух літраў піва, а раніцай паехаў на працу.
Цяпер яму пагражае штраф да 100 базавых адзінак і пазбаўленне права кіравання на тры гады, адзначаецца ў паведамленні.