Пасля ДТЗ
Днём 25 ліпеня ў Скідзелі адбылася аварыя з удзелам матацыкліста, паведамляе ДАІ. Гэта ўжо другая аварыя з удзелам матацыкла цягам тыдня.
У Скідзелі
Папярэдне ўстанавілі, што што 38-гадовая кіроўца легкавіка “Шаврале” рухалася па вуліцы Гагарына ў накірунку Кастрычніцкай і пры павароце налева не прапусціла свайго равесніка на матацыкле, які рухаўся ў сустрэчным накірунку прама.
Каб пазбегнуць сутыкнення з машынай, матацыкліст з’ехаў на тратуар, зачапіў плот, паштовую скрыню і ўпаў.
У выніку ДТЗ матацыкліст з палітраўмамі быў дастаўлены ў бальніцу. Ён быў у шлеме, але без спецыяльнага касцюма, адзначаецца ў паведамленні.
Па факце гэтага здарэння праводзіцца праверка.
Фота ДАІ