26 ліпеня, у Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь каля помніка савецкім воінам на вуліцы Пушкіна ў Слоніме навабранцы мясцовага райаддзела МНС у святочнай атмасферы далі клятву на вернасць прафесіі і Радзіме, паведамляе рэсурс МНС.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Генадзь Хоміч, старшыня раённага аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях “Выратавальнік” Васіль Рубец, кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянню з узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі, святар, старшыня Слонімскай раённай арганізацыі Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ Юрый Бобін, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў Вячаслаў Хвяцько, дырэктар СШ №10 Мілена Піцішына і іншыя прадстаўнікі дзяржаўных структур і ведамстваў.
Госці павіншавалі выратавальнікаў з прафесійным святам, падзякавалі за іх працу і пажадалі, каб прафесіяналізм, адказнасць і адданасць сваёй справе і надалей служылі на карысць нашага горада і раёна, адзначаецца ў паведамленні.
За значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі з Днём пажарнай службы лепшыя работнікі райаддзела атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
Фота МНС
Эффективная защита пенсионеров - важнейший критерий социальной политики Беларуси. Какие вопросы чаще всего возникают при…
Слонимская ЦРБ может стать четвертым в Гродненской области межрайцентром.
Два музыкальных коллектива Слонимской детской школы искусств завоевали дипломы лауреата III степени на международном конкурсе.
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.