28 ліпеня ў 3.13 у Зэльвенскі райаддзел МНС паступіла паведамленне пра пажар збожжасклада ў вёсцы Клімавічы. Пра тое, што са збожжасклада выбіваюцца клубы чорнага дыму, паведаміў мясцовы жыхар.
Пажарныя разлікі і спецыялісты службаў узаемадзеяння на месцы заўважылі задымленне ўсярэдзіне бункера і адразу пачалі тушыць узгаранне. Тым часам працаўнікі сяльгаспрадпрыемства разгружалі бункер. У момант надзвычайнай сітуацыі сушылася 50 тон рапсу. На ліквідацыю пажару было патрачана паўгадзіны.
Осноўная версія прычыны ўзгарання — парушэнне тэхналагічнага працэсу сушкі. Работнікі прадпрыемства і супрацоўнікі МНС разам выратавалі 50 тон рапсу. Пацярпелых людзей няма, адзначаецца ў паведамленні.
Каля паловы чацвёртай раніцы 29 ліпеня каля жылога дома ў гарадскім пасёлку Юрацішкі Іўеўскага раёна загарэўся легкавік. Агнём знішчана панэль прыбораў і аздоба салона машыны. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Фота МНС