Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі на Гродзеншчыне здарыліся два пажары, паведамляе МНС.
Раніцай 29 ліпеня ў Навагрудку на Гродзенскай вуліцы загарэўся легкавік Volkswagen Jetta. У выніку пажару агнём пашкоджаны маторны адсек і лакафарбавае пакрыццё капота машыны.
Днём 29 ліпеня ў вёсцы Дайлідкі Астравецкага раёна цалкам згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.
Прычыны пажараў высвятляюцца.