Пасля сутыкнення
Раніцай 29 ліпеня па аўтадарозе “Барысаў – Вілейка – Ашмяны” трактар пад кіраваннем 53-гадовага трактарыста рухаўся ў накірунку Смаргоні і пры павароце налева не ўступіў дарогу легкавіку “Аўдзі”, які рухаўся ў сустрэчным накірунку ў бок Вілейкі, паведамляе ДАІ.
На месцы аварыі
У выніку ДТЗ 59-гадовая пасажырка легкавіка на пярэднім сядзенні, якая была прышпілена пасам бяспекі, атрымала палітраўмы і пераломы і была шпіталізавана ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.
На скрыжаванні
61-гадовы кіроўца “Аўдзі” атрымаў пералом рукі і пасля аказання медычнай дапамогі быў адпушчаны дамоў.
Разбіты легкавік
І легкавік, і трактар не мелі допуску да ўдзелу ў дарожным руху, адзначаецца ў паведамленні.
Па факце гэтай аварыі праводзіцца праверка.
Фота ДАІ