Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся тры пажары, паведамляе МНС.
Днём 30 ліпеня ў аграгарадку Нягневічы Навагрудскага раёна на Горнай вуліцы гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны сцены, перакрыцце і маёмасць у доме.
Яшчэ адзін дом у аграгарадку Нягневічы гарэў ноччу 31 ліпеня. Там агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць у доме.
Днём 30 ліпеня ў полі каля вёскі Банюкі Шчучынскага раёна падчас працы загарэўся прэс-падборшчык, які пашкоджаны агнём.
Прычыны пажараў высвятляюцца.