"Сцэна са спектакля "Палата бізнес-класа". Фота: Слонімскі драмтэатр
Слонімскі драматычны тэатр завяршыў чарговы тэатральны сезон.
«Вялікі вам дзякуй, сябры, што ўвесь гэты час былі з намі. Спадзяемся, што калектыў тэатра падараваў вам шмат сцэнічных сустрэч, якія запомняцца надоўга. Мы не кажам: “Бывайце!” Мы кажам усім: “Да сустрэчы!” — з такімі словамі звярнуліся артысты тэатра да гледачоў.
Новы сезон Слонімскі драмтэатр адкрые дарослым спектаклем “Палата бізнес-класа” і ў хуткім часе парадуе дзіцячай прэм’ерай “Вася Лайдачкін у краіне Шкодных звычак”.
Таксама калектыў тэатра прыгатуе для гледачоў Слоніма і не толькі новыя выставы, сустрэчы і, вядома ж, гастролі. На сцэне выступяць тэатры з іншых гарадоў Беларусі, а таксама асобныя папуляныя артысты.
Ужо праз месяц адкрыццё новага тэатральнага сезона.