На Слонімшчыне ў чарговы раз пройдзе свята льну.
7 жніўня ў Міжэвічах Слонімскага раёна адбудзецца свята льну «Блакіт нябёсаў». Імпрэза пройдзе на прыклубнай тэрыторыі Міжэвіцкага цэнтра культуры і пачнецца ў 15 гадзін.
У праграме — тэатралізаванае адкрыццё свята «Ад вытокаў», канцэрт народнага ансамбля «Жывіца», выстава і дэгустацыя блюд з ільну, дэфіле ў ільняных касцюмах, майстар-класы па вязанні кручком з ільняных нітак і вырабе лялек і абярэгаў з ільну, выстава вырабаў народнай творчасці і хлеба-булачных вырабаў.
Будуць працаваць гандлёвыя аб’екты, фотазоны, атракцыёны для дзяцей, бяспройгрышная латарэя і іншае.