Аварыя адбылася трэцяга жніўня на праспекце Індустрыяльным у 6.50 раніцы, калі яе ўдзельнікі ехалі на працу, паведамляе ДАІ.
18-гадовы жыхар Мінскай вобласці на легкавіку “БМВ” рухаўся ў крайняй левай паласе ў накірунку вёскі Маркаўцы, няправільна выбраў хуткасць і бяспечную дыстанцыю да скутара “Хорс”, які рухаўся ў спадарожным кірунку, і дапусціў сутыкненне з ім.
Пасля сутыкнення 47-гадовага скутарыста з сур’ёзнымі траўмамі галавы шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. На момант аварыі ён знаходзіўся ў зашпіленым шлеме.
Абодва ўдзельнікі ДТЗ — працаўнікі аднаго прадпрыемства і ехалі на працу. Кіроўца легкавіка атрымаў катэгорыю “В” менш за месяц назад.
Больш яскравы малюнак гэтага здарэння ўстановіць праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».