Фота: "Петрыкаўскія навіны"
Амаль двухметровага сома выцягнулі з Прыпяці гродзенскія рыбакі, бацька з сынам.
З Прыпяці госці з Гродзеншчыны — сын і бацька Дзмітрый Дзмітрыевіч і Дзмітрый Васільевіч Гукала — выцягнулі вялізнага сома, паведамляюць «Петрыкаўскія навіны».
Фота: «Петрыкаўскія навіны»
Як прызналіся мужчыны, парыбачыць на сома яны вырашылі ўпершыню (раней лавілі больш дробныя віды рыб) — і адразу такі поспех.
Даўжыня сома каля двух метраў, а вага — не меней за 40 кілаграмаў.