На месцы аварыі
Каля 5 гадзін раніцы 4 жніўня адбылося ДТЗ з пацярпелымі ў Мастоўскім раёне, паведамляе ДАІ.
Пасля ДТЗ
18-гадовы бяспраўнік у стане алкагольнага ап’янення рухаўся на легкавіку “Вольва” з вёскі Зарудаўе ў накірунку вёскі Белавічы і на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходу руху кювет, дзе некалькі разоў перакуліўся.
У выніку 18-гадовы кіроўца і яго 20-гадовы пасажар на пярэднім сядзенні з сур’ёзнымі траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Падчас ДТЗ ні кіроўца, ні пасажыр не былі прышпілены пасамі бяспекі, адзначаецца ў паведамленні.
Па факце гэтага здарэння ўзбуджана крымінальная справа.
Фота ДАІ