Падчас сходу ў Пятралевічах 15 ліпеня
Спасылаючыся на цяперашнія палажэнні дзяржстандартаў па перавозцы пасажыраў і тэхнічныя патрабаванні для гэтага, мясцовыя ўлады адказалі вяскоўцам, што пускаць у Пятралевічы гарадскую “пяцёрку” немэтазгодна.
Наконт маршруткі было сказана, што ўлады прапанавалі арганізаваць такі маршрут прыватнаму транспартнаму прадпрыемству “Альбікус”, але там адмовіліся ад такой прапановы.
Адказ пятраляўцам са Слонімскага райвыканкама
Нагадаем, што 15 ліпеня ў Пятралевічах адбыўся сход, дзе прадстаўнікі ўладаў, аператара перавозчыка і аўтобуснага парка абмяркоўвалі магчымасць пусціць у вёску некаторыя рэйсы “пяцёркі” ці маршрутку. Тады прагучала, што патрэбна сабрацца зацікаўленым бакам, усё прадумаць, пралічыць і тады даць адказ пятралеўцам.
Фота з архіва аўтара