У Шчучынскім раёне
Падчас нядаўніх рэйдаў па сяльгаспрадпрыемствах у час жніва супрацоўнікі міліцыі ў Шчучынскім раёне на прыватным падворку 48-гадовага кіроўцы аўтамабіля знайшлі больш за 100 літраў пафарбаванага крадзенага паліва, а ў 47-гадовага трактарыста ў Гродзенскім раёне — 90 літраў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Зліў фарбаванае паліва
У першым выпадку супраць кіроўца шчучынскія міліцыянеры ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Прысваенне альбо растрата”, а ў другім гродзенскія міліцыянеры на механізатара склалі адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах “Дробны крадзеж” і “Незаконны абарот нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь”.
У Гродзенскім раёне
Супрацоўнікі міліцыі Гродзеншчыны і надалей будуць праводзіць рэйды ў гаспадарках рэгіёна, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС