Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС.
Вечарам шостага жніўня ў вёсцы Ятвязь Ваўкавыскага раёна гарэла прыватная лазня. У выніку пажару агнём пашкоджана аздоба парылкі.
У гэты ж вечар у вёсцы Клевіца Ашмянскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова на прыватным падворку. Агнём знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у будынку, пашкоджаны сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.