Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС.
Вечарам 9 жніўня на Школьнай вуліцы ў Навагрудку гарэў прыватны гараж. Агнём пашкоджана аздоба столі.
У гэты ж вечар на вуліцы Сярэгіна ў Ашмянах гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны сцены, маёмасць на кухні і перакрыцці на плошчы 5 кв. метраў.
Таксама вечарам 9 жніўня гарэла парылка на тэрыторыі турбазы ў вёсцы Белае Гродзенскага раёна. Агнём пашкоджана аздоба парылкі на плошчы 3 кв. метры.
Ноччу 10 жніўня цалкам згарэла прыватная гаспадарчая пабудова на вуліцы 1 Мая ў Іўі.
Прычыны пажараў высвятляюцца.