Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-5 °C
Мосты
пасмурно
-5 °C
Дятлово
пасмурно
-5 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

П’яны раварыст патрапіў пад колы легкавіка ў Гродзенскім раёне

10 августа 2022 10:32
Поделиться:

На месцы аварыі

Каля 24 гадзін 8 жніўня каля вёскі Гліняны Гродзенскага раёна 60-гадовы п’яны раварыст патрапіў пад колы легкавіка “Сітраен”, якім кіраваў 22-гадовы малады чалавек, паведамляе ДАІ.

Ровар пасля сутыкнення з легкавіком

У святле фар кіроўца легкавіка ўбачыў раварыста, які ехаў у сустрэчным кірунку і ў апошні момант выруліў проста “ў лоб” аўтамабілю.

У выніку наезду раварыст быў шпіталізаваны ў рэанімацыю. На дарозе ён не быў пазначаны катафотатмі, а ровар меў толькі адзін задні светаадбівальны элемент. Сам мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, адзначаецца ў паведамленні.

Па факце гэтага здарэння праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram