У Гродзенскай вобласці працягваюцца міліцэйскія рэйды па выяўленні фактаў крадзяжоў у сяльгаспрадпрыемствах падчас жніва, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Падчас рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікі Ваўкавыскага РАУС затрымалі 56-гадовага мужчыну ў вёсцы Шылавічы. У двары яго дома міліцыянеры выявілі і канфіскавалі 130 літраў пафарбаванай саляркі.
Днямі супрацоўнікі Свіславіцкага РАУС ў вёсцы Новы двор затрымалі 46-гадовага вяскоўца, у якога дома знайшлі і канфіскавалі 278 літраў пафарбаванага дызпаліва.
Па гэтых выпадках праводзяцца праверкі, па выніках якіх будзе дадзена прававая ацэнка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС