На выставе
У сераду, 10 жніўня, у Слонімскім раённым цэнтры культуры адкрылася выстава карцін мясцовай суполкі мастакоў “Арт-Слонім”, прымеркаваная да 770-годдзя Слоніма паводле Іпацьеўскага летапісу.
Перад пачаткам выставы
Выставачную залу на другім паверсе Цэнтра культуры аздобілі працы слонімскіх мастакоў Тамары і Алеся Стацэнкаў, Казіміра Кулеша, Мікалая Бушчыка, Базыля Грыневіча, Яўгена Іванова, Андрэя Сідарава, Уладзіміра Макарэвіча а таксама знанага фатографа і фотамастака Віталя Гіля.
Пачынаюць імпрэзу
З вітальным словам да калегаў і наведвальнікаў выставы перад яе адкрыццём звярнуўся мастак Мікола Бушчык, які зазначыў, што слонімскія мастакі ў гэты складаны для ўсіх час працягваюць працаваць і ў сваіх творах шырока паказваюць родны Слонім, а сённяшняя выстава — гэта іх падарунак роднаму гораду да яго юбілею.
Пасля адкрыцця выставы на ступеньках ЦК