Знайшлі каноплі
У мінулы аўторак у вёсцы Стрыеўка каля аднаго з дамоў супрацоўнікі Ленінскага РАУС з Гродна знайшлі дзікарослыя каноплі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Дзікія каноплі ў Гродзенскім раёне
Больш за дзясятак кустоў агульнай вагой 129 кілаграм скасілі і спалілі.
Паляць
Міліцыя нагадвае, што калі на вашым участку расце мак-самасей, ці каноплі, то іх неабходна знішчыць. У адваротным выпадку заканадаўства РБ прадугледжвае адміністратыўную і крымінальную адказнасць.
Фота УУС