Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 10 жніўня на вуліцы Дамброўскага ў Шчучыне адбылося ўзгаранне ў жылым доме, паведамляе МНС.
У выніку пажару пашкоджана аздоба столі на плошчы 5 кв.м. Падраздзяленні МНС для тушэння не прыцягваліся.
За апошнія суткі гэта быў адзіны пажар у Гродзенскай вобласці, яго прычына высвятляецца, адзначаецца ў паведамленні.