Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся два пажары, паведамляе МНС.
Днём 11 жніўня адбыўся пажар у цэху на будаўнічай пляцоўцы Гродзенскага шклазавода на Скідэльскай шашы. У выніку знішчана 7 кубаметраў палістэролу, пашкоджаны фасад будынка, закурадымлены сцены і перакрыцце першага паверха. Праца прадпрыемства не парушана.
Вечарам 11 жніўня выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне прэс-падборшчыка ў Ваўкавыскім раёне на полі каля вёскі Сядзельнікі. У выніку пажару пашкоджана лакафарбавае пакрыццё, ізаляцыя праводкі, гідраўлічныя шлангі і прэсавальныя ленты прэс-падборшчыка.
Прычына пажараў высвятляюцца.