Кладуць асфальт
Цягам апошняга тыдня ў першых Пятралевічах на Слонімшчыне дарожнікі кладуць асфальт.
Апоўдні 16 жніўня рабочыя заканчвалі асфальтаваць левую паласу дарогі ў пачатку вёскі.
Паралельна з асфальтаваннем апошнімі днямі рабілася падсыпка і пашырэнне дарогі паміж Пятралевічамі і Пятралевіцкім завулкам у межах Слоніма.
Дзеля пашырэння дарогі і лепшага бачання на павароце дарогі магутны экскаватар зрэзаў частку гары.
Пашыраюць дарогу і бачнасць на ёй