
Водная феерыя
Інспектары прапаганды арганізавалі для дзяцей захапляльную навучальную праграму, у якой распавялі, як правільна сябе паводзіць дома, на вуліцы, пры наведванні лясоў і вадаёмаў.






Хлопчыкі і дзяўчынкі паўтарылі нумары экстранных службаў і ў гульнявой форме адпрацавалі алгарытмы дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях.








Эстафеты з элементамі пажарнай падрыхтоўкі дазволілі выхаванцам лагера праявіць сілу і вытрымку. Хто жадаў, атрымалі магчымасць прымерыць на сабе экіпіроўку і баявое адзенне выратавальнікаў.



Якркім і самым чаканым момантам у гарачы жнівеньскі дзень была “водная феерыя”, якую выратавальнікі падарылі дзецям.

З буклетамі
На памяць пра сустрэчу, якая прайшла ў межах акцыі «Канікулы — без дыму і агню», работнікі райаддзела МНС падаравалі выхаванцам лагера наглядна-выяўленчую прадукцыю з правіламі бяспечных паводзін падчас канікул.
Фота МНС