Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся два пажары, паведамляе МНС
Вечарам 18 жніўня падчас культывацыі зямлі ў полі каля вёскі Лаўрышава Навагрудскага раёна загарэўся трактар. У выніку ўзгарання агнём знішчана аздабленне кабіны і пашкоджана сама кабіна, абсталяванне маторнага адсека і калёсы трактара.
Ноччу 19 жніўня ў вёсцы Старая Казакоўшчына Воранаўскага раёна гарэла жылая хата. Агнём пашкоджаны перакрыцці і дах.
Прычыны пажараў высвятляюцца.