Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 19 жніўня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар дачнага дома ў садовым таварыстве “Зорны” ў Слоніме. Агнём знішчаны дах і перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме. А ўсяго за апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся 5 пажараў, паведамляе МНС.
Раніцай 19 жніўня ў Карэлічах гарэў легкавік Ford Mondeo. Пашкоджаны капот і маторны адсек машыны.
Гаспадарчыя пабудовы гарэлі 19 жніўня на прыватных дварах у вёсцы Клідзяняты Смаргонскага раёна і ў аграгарадку Бастуны Воранаўскага раёна. Ад агню пацярпелі будынкі і маёмасць у іх.
Вечарам 19 жніўня ў вёсцы Рутка-2 Навагрудскага раёна гарэла прыватная лазня. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць у лазні.
Прычыны пажараў высвятляюцца.