Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-4 °C
Мосты
пасмурно
-3 °C
Дятлово
пасмурно
-3 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Дзевяцігадовы раварыст патрапіў у аварыю ў Гродне

22 августа 2022 12:53
Поделиться:

На месцы ДТЗ у Гродне

21 жніўня на праспекце Янкі Купалы ў Гродне 9-гадовы хлопчык на ровары сутыкнуўся з легкавіком “Мэрседэс”, паведамляе ДАІ.

Ровар на асфальце

Папярэлне ўстанавілі, што юны раварыст ехаў па тратуары ў накірунку гандлёва-забаўляльнага цэнтра. У той час па праспекце Янкі Купалы рухаўся “Мэрседэс”, які паварочваў налева ў накірунку праспекта Кляцкова. Пры выкананні гэтага манеўра кіроўца прапусціў пешаходаў на пераходзе і працягнуў рух. Раптам у правае пярэдняе кола машыны стукнуўся раварыст.

Пасля сутыкнення

Хлопчык павінен быў спыніцца перад дарогай і перасекчы пешаходны пераход пешкі з роварам у руках. Ён гэтага не зрабіў і сутыкнуўся з транспартным сродкам.

У гэтым ДТЗ хлопчык сур’ёзных траўмаў не атрымаў. А ДАІ звяртаецца да бацькоў з напамінам пра тое, што з дзецьмі патрэбна пастаянна весці гутаркі пра бяспеку дарожнага руху і не дазваляць дзецям да 14 гадоў выязджаць на дарогу на ровары, дзе рухаецца транспарт.

ДАІ таксама напамінае, што з 27 кастрычніка ўступаюць у сілу папраўкі ў ПДР. З таго часу раварысты могуць не спешвацца на пешаходных пераходах, але перасякаць праезджую частку павінны будуць з хуткасцю пешахода. Да ўступленне ў сілу зменаў у ПДР раварысты павінны спешвацца на пешаходных пераходах, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram