Знойдзенае ў Дзярэчыне пафарбаванае паліва
Днямі спрацоўнікі ДАІ Зэльвенскага РАУС падчас рэйдавага мерапрыемства затрымалі 21-гадовага кіроўцу аўтамабіля ў аграгарадку Дзярэчын, у якога ў машыне знайшлі 50 літраў пафарбаванага паліва, паведамляе рэсурс ДАІ.
У дачыненні кіроўцы складзены адміністратыўны пратакол па артыкуле “Незаконнае абарачэнне нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь”, гаворыцца ў паведамленні.
Фота ДАІ