Иллюстрационное фото
За апошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбыліся тры пажары, паведамляе МНС.
Раніцай 25 жніўня ў вёсцы Вангі Лідскага раёна гарэла летняя кухня. У выніку пажару агнём пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.
Днём 25 жніўня гарэў жылы дом у вёцы Рутка-2 Навагрудскага раёна. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і маёмасць у доме.
Вечарам 25 жніўня на вуліцы Камарова ў Ваўкавыску адбылося ўзгаранне ў трохкватэрным жылым доме. К выніку знішчаны дах дома і пашкоджаны сцены веранды ў кватэры №1.
Прычыны пажараў высвятляюцца.