Ілюстрацыйнае фота
З апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся тры пажары, паведамляе МНС.
Днём 27 жніўня на вуліцы Неўскага ў Лідзе гарэў металічны гараж на тэрыторыі гаражнага кааператыва. У выніку пажару агнём знішчана маёмасць у гаражы і пашкоджана маёмасць у двух суседніх гаражах.
27 жніўня ў 15.31 выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне дроў на адкрытай пляцоўцы каля кацельні ГУП ЖКГ ў вёсцы Крупава Лідскага раёна. Агнём пашкоджана каля 70 кубаметраў дроў. Пацярпелых няма, будынкі не пашкоджаны.
Вечарам 27 жніўня адбыўся пажар на другім паверсе лазні РУП ЖКГ ў Смаргоні на вуліцы Кірава. Згарэлі дровы ў памяшканні качагаркі, якое не эксплуатуецца, на плошчы 6 кв. метраў, закурадымлены сцены і столь.
Прычыны пажараў высвятляюцца.