Наверх
Слоним
небольшая облачность
14 °C
Зельва
небольшая облачность
14 °C
Волковыск
переменная облачность
14 °C
Мосты
облачно с прояснениями
14 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
14 °C
Барановичи
небольшая облачность
13 °C
EUR 3.3591
USD 3.1176
RUB(100) 3.6634
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 726 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слоніме прэзентавалі сёмы выпуск абласнога літаратурнага альманаха «На Нёманскай хвалі»

29 августа 2022 15:55
Поделиться:

Фота slonimlibkolas.by

У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа 25 жніўня адбылася прэзентацыя сёмага выпуску абласнога літаратурнага альманаха “На Нёманскай хвалі”.

Прэзентацыя праходзіла ў рэжыме Zoom-канферэнцыі, паведамілі супрацоўнікі бібліятэкі.

Фота slonimlibkolas.by

Былі запрошаны і падключаны бібліятэкі Гродзеншчыны, прысутнічалі чытачы, бібліятэкары і ганаровыя госці імпрэзы — аўтары альманаха, сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі: паэт, дэпутат Палаты прадстаўнікой Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка, паэтэса, кіраўнік Слонімскага літаратурнага аб’яднання імя А. Іверса Ірына Войтканамеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусіпаэтпубліцыст Дзмітрый Радзівончык, паэтбардблогер Анатоль Апанасевіч і іншыя.

Фота slonimlibkolas.by

Як адзначалі выступоўцы, за тры гады ў пісьменнікаў з’явілася шмат новых твораў, некаторыя з якіх трапілі на старонкі альманаха.

У новым выпуску пададзены творы каля 40 членаў Саюза пісьменнікаў, як знакамітых аўтараў, так і новых. Ён выпушчаны каляровым, з партрэтамі, ілюстрацыямі творчай дзейнасці Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У завяршэнне сустрэчы аўтары падарылі свае кнігі з аўтографамі цэнтральнай бібліятэцы.

Наш канал в Telegram