У Гродне
З 22.00 да 6.00 забаронены рух мотатранспарту праз цэнтр горада Гродна, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.
Зроблена гэта было з-за шматлікіх скаргаў мясцовых жыхароў на шум матацыклаў ноччу.
Знакі, якія забараняюць рух матацыклаў у начны час, устаноўлены ў 12 кропках горада — на скрыжаванні вуліц Сацыялістычнай і Карбышава, Карбышава і Васілька, Карла Маркса і Будзёнага, Карла Маркса і Кірава, а таксама ад помніка-танка каля драмтэатра ў бок Савецкай плошчы і па вуліцы Парыжскай Камуны.
За экспераментальнай забаронай сочыць ДАІ Гродзенскай вобласці, і калі ўсё пройдзе паспяхова, то з’явяцца і дадатковыя зоны начных абмежаванняў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ