Падсыпаюць збочыну дарогі ў Пятралевічах
Напрыканцы жніўня ў вёсцы Пятралевічы Слонімскага раёна дарожнікі завяршалі добраўпарадкаванне збочын дарогі, на якой нядаўна паклалі новы асфальт — падсыпалі іх гравіем.
Падсыпалі
Крыху раней на новы асфальт была нанесена дарожная разметка і зрэзана частка гары на павароце ў пачатку вёскі для лепшага абзору дарогі кіроўцамі падчас руху.
Такім чынам у Пятралевічах заканчваецца добраўпарадкаванне вясковай дарогі пасля пракладкі тут вадаправода.