Гарэла кватэра ў гэтым доме
Пасля пажару
Вечарам 2 верасня гарэла кватэра ў двухкватэрным жылым доме ў вёсцы Міроўшчына Дзятлаўскага раёна. Агнём знішчаны пасцельныя прыналежнасці і пашкоджана маёмасць у кватэры.
Як высвятлілася пазней, гаспадар кватэры запаліў цыгарэту і прылёг на ложак. Разбудзіў яго гук пажарнага апавяшчальніка, калі на ложку гарэлі пасцельныя прыналежнасці. Мужчына самастойна выйшаў на двор і дачакаўся выратавальнікаў.
Днём 2 верасня на Лідскай вуліцы ў Гродне здарыўся пажар у памяшканні па рамонце рулявых рэеек. Пры самастойным тушэнні атрымаў апёкі твару, шыі і рук 1 – 3 ступені (8% цела) арандатар, які шпіталізаваны ў Гродзенскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Вечарам 2 верасня таксама адбыўся пажар на могілках у Навагрудку. Там агнём знішчаны вянкі. Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС