Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбыдіся тры пажары, паведамляе МНС.
Вечарам 4 верасня на Лугавой вуліцы ў Дзятлаве гарэў жылы дом. Агнём пашкоджана канапа і пасцельныя прыналежнасці.
У гэты ж вечар у аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна згарэла скірда саломы.
Позна вечарам 4 верасня ў вёсцы Забярэзь Іўеўскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.
Прычыны пажараў выяўляюцца.