Толькі за 5 вераснёўскіх дзён на Гродзеншчыне супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выявілі 28 кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення, паведамляе абласная ДАІ.
Затрыманая "Лада"
Так у мінулы панядзелак у 6:40 раніцы на дачнай дарозе каля возера Юбілейнага інспектары ДАІ падалі сігнал спыніцца кірорўцу легкавіка “Лада”, прымяніўшы праблісковыя маячкі чырвона-сінега колеру. Аднак 36-гадовы кіроўца легкавіка праігнараваў гэтае патрабаванне і павялічыў хуткасць руху, уцякаючы ад інспектараў. Небяспечна манеўруючы на вялікай хуткасці, каля паварота на вёску Нямейшы кіроўца “Лады” з’ехаў у правы па ходу руху кювет, дзе яго і затрымалі.
Паводле заключэння медыкаў, утрыманне алкаголю ў арганізме мужчыны склала 0,95 праміле.
У пратаколе апытання ён патлумачыў, што напярэдадні з 18 да 21 гадзіны выпіў 350 грамаў гарэлкі, а раніцай паехаў на працу.
П’яная на «Хондзе»
Каля 18 гадзін 6 верасня ў аператыўна-дзяжурную службу ДАІ патэлефанаваў мужчына, які паведаміў, што па Магістральнай вуліцы ў Гродне рухаецца “Хонда”, кіроўца якой можа быць п’яны. Інспектары аператыўна затрымалі транспартны сродак. 34-гадовая жанчына-кіроўца мела бачныя прыкметы алкагольнага ап’янення.
Ад прапановы інспектараў прайсці медычнае абследаванне ва ўстаноўленым парадку яна адмовілася, як і ад дачы тлумачэнняў.
Цяпер затрыманых п’янымі кіроўцаў чакаюць вялікія штрафы і пазбаўленне правоў кіравання на 5 год.
Фота ДАІ
"Белтелеком" предупредил о работах на сети эфирного телевидения и радиовещания 15-18 апреля.
За прошедшую неделю, с 7 по 14 апреля 2025 года, в Слониме цены на жильё…
В Слониме 24 и 25 апреля 2025 года пройдёт Молодёжная ярмарка вакансий.
Многие христиане ошибаются и даже не осознают этого.
Одно яблоко делает вас здоровым, а три часто приводят к ожирению печени, говорит немецкий врач.
Практикующий стоматолог рассказала, какие процедуры она категорически не делает себе — и другим не рекомендует.…