Канфіскаваныя ў кур'ера даляры
Махляры паведамілі пенсіянерцы пра ДТЗ, віноўнікам якога быццам бы стаў яе зяць, і жанчына аддала дзяўчыне-кур’еру 10 тысяч даляраў для “вырашэння праблемы” і на ўсякі выпадак сфатаграфавала дзяўчыну на тэлефон.
Аператыўнікі хутка ўстанавілі асобу дзяўчыны і затрымалі яе ў Іўеўскім раёне, калі тая ехала на маршрутцы ў Мінск перадаваць грошы куратару.
20-гадовая жыхарка Баранавіч прызналася, што адгукнулася на прапанову пра падработак у інтэрнэце і паспела выканаць толькі першае заданне.
Усе перададзеныя ёй даляры канфіскаваны, а ў дачыненні затрыманай узбуджана крымінальная справа за махлярства.
Кур’еры разам з іншымі ўдзельнікамі злачыннай схемы падвяргаюцца крымінальнай адказнасці і абавязаны кампенсаваць матэрыяльныя страты ахвярам злачынстваў, нагадвае міліцыя.
Фота УУС